Цела Бэнэдыкта XVI перанесена ў базыліку святога Пятра
Як паведаміла Зала друку Апостальскай сталіцы, раніцай 2 студзеня 2023 года цела Папы-эмерыта было перанесена з кляштара Mater Ecclesiae у базыліку святога Пятра ў Ватыкане.
Марыя Валодзіна - Vatican News
Цырымонія пачалася ў 7.00 гадзін раніцы, а ў 7.15 цела Папы-эмерыта прыбыла ў ватыканскую базыліку. Затым адбылася кароткая ўрачыстасць пад старшынствам кардынала Маўра Гамбэці, якая завяршылася ў 7.40. Пасля гэтага была праведзена і завершана падрыхтоўка базылікі да наведвання вернікаў.
Цела Бэнэдыкта XVI будзе выстаўлена ў базыліцы святога Пятра з 2 па 4 студзеня.
Пахаванне Папы-эмерыта, якое ўзначаліць Францішак, пройдзе на плошчы святога Пятра ў Ватыкане 5 студзеня ў 9.30.
02 студзеня 2023, 10:42