Новыя дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі
19 студзеня 2023 года Папа прыняў на аўдыенцыі кардынала Марчэла Сэмерара, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, і ўхваліў абнародаванне дэкрэтаў гэтай ватыканскай структуры.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Гаворка ідзе пра прызнанне гераічнасці цнотаў шасці кандыдадаў да хвалы алтара: іспанца Мігеля Косту-і-Лабера (1854-1922), каноніка катэдральнага касцёла ў Пальма-дэ-Мальёрцы; італьянскага дыяцэзіяльнага святара, ксяндза Гаэтана Франчэска Маўра (1888-1969), заснавальніка кангрэгацыі Пабожных Сельскіх Працаўнікоў-Катэхетаў; італьянскага дыяцэзіяльнага святара, ксяндза Джавані Бара; іспанскага законніка, айца Вісэнтэ Лопэса дэ Уральдэ Ласкана (1894-1990) з Таварыства Марыі (1894-1990); а таксама пра дзвюх італьянак: законніцу, Марыю Маргарыту Дыяміру ад Уцелаўлёнага Слова (1651-1677), з кангрэгацыі Сясцёр Устаноўленых у Любові Добрага Пастыра, і свецкую верніцу, Бэрцылу Антоніяцы (1944-1964).
19 студзеня 2023, 12:10