Пахаванне Бэнэдыкта XVI у ватыканскім гроце

5 студзеня 2023 года, пасля Эўхарыстыі, якая прайшла на плошчы святога Пятра, труну з целам Бэнэдыкта XVI змясцілі ў магіле, падрыхтаванай у гроце ватыканскай базылікі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа-эмерыт спачыў у той жа магіле, дзе ў 1963-2000 гадах спачываў святы Ян XXIII, а ў 2005-2011 гадах – святы Ян Павел ІІ.

Кіпарысавую труну абвілі стужкай з пячаткамі Апостальскай палаты, Папскага дома і Службы папскіх літургічных цэлебрацый. Яе змясцілі ў цынкавай труне, якая была запячатана, а тую, у сваю чаргу, змясцілі ў драўлянай. Цырымонія не трансліравалася па тэлебачанні, паколькі насіла прыватны характар.
 

05 студзеня 2023, 17:34