Святы Пасад арганізуе жаночы міжрэлігійны форум
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Арганізацыяй займаюцца сумесна Дыкастэрыя па міжрэлігійным дыялогу і Сусветны саюз каталіцкіх жаночых арганізацый (UMOFC).
Форум, з аднаго боку, накіраваны на знаёмства з міжрэлігійнымі ініцыятывамі, якія рэалізуюцца ў розных кантэкстах, а з другога – на развіццё глабальнай сеткі рэлігійных традыцый і відаў духоўнасці, якія праз прасоўванне культуры сустрэчы, чалавечай годнасці і роўнасці, могуць працаваць разам у салідарнасці дзеля аднаўлення гуманістычных прынцыпаў грамадства праз сяброўства, дыялог і супрацоўніцтва, - так апісваюць мэты канферэнцыі яе арганізатары ў спецыяльным прэс-рэлізе.
“Кажучы пра культуру сустрэчы, маецца на ўвазе тое, што мы як народ з захапленнем сустракаемся з іншымі, шукаем кропкі сутыкнення, будуем масты, ствараем праект, які ўключаў бы ўсіх. Гэта становіцца мэтаю і стылем жыцця”, - цытуюць яны словы Папы Францішка ў энцыклікі Fratelli tutti (216).