Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Лагатып Школы мастацтваў і рамёстваў Лагатып Школы мастацтваў і рамёстваў  

У Ватыкане адкрываецца Школа мастацтваў і рамёстваў

16 студзеня 2023 года распачнецца першы навучальны год для 20 студэнтаў новай ватыканскай Школы мастацтваў і рамёстваў. Дванаццаць хлапцоў і восем дзяўчат з Беларусі, Германіі, Італіі і Перу атрымаюць магчымасць прайсці курсы каменачосаў і спецыялістаў па апрацоўцы мармуру, дэкаратараў і цесляроў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Плануецца, што 6-месячны вучэбны курс будзе складацца з цыклаў лекцый, семінараў, экскурсій і даследаванняў у розных кутках Італіі. Выкладчыцкі склад уключае супрацоўнікаў Фабрыкі святога Пятра, выкладчыкаў італьянскіх і замежных універсітэтаў, а таксама майстроў з вялікім досведам, якія падзеляцца з вучнямі сваімі практычнымі ведамі, а таксама любоўю да ватыканскай базылікі.

Як адзначыў кардынал Маўра Гамбэці, архіпрэсбітэр базылікі святога Пятра і кіраўнік ватыканскага фонду Fratelli tutti: “Мы імкнемся да цэласнага навучання, з духоўным, культурным вымярэннем, з этыкай і клопатам пра грамадскае жыццё.”

У школе будуць вывучацца традыцыйныя рамёствы, адаптаваныя да сучасных тэхналогій. Тэарэтычныя заняткі будуць праводзіцца ў спецыяльна абсталяваных класах, а лабараторныя заняткі – у майстэрнях, дзе навучэнцы будуць мець магчымасць практыкавацца і працаваць у цесным супрацоўніцтве з майстрамі Фабрыкі святога Пятра. Гэта старажытная структура Рымскай курыі вось уже больш за пяць стагоддзяў займаецца захаваннем, рэстаўрацыяй і кіраваннем такім унікальным будынкам, як ватыканская базыліка.

Адбор навучэнцаў быў праведзены з дапамогай тэсціравання, а таксама размовы, падчас якой разглядаліся і ўлічваліся асабістая матывацыя кандыдатаў. Усе яны маюць мастацкую альбо тэхнічную адукацыю.

Навучанне ў школе бясплатнае. Падчас вучобы студэнты будуць жыць у рэзідэнцыі Віла Аўрэлія (Villa Aurelia) непадалёк ад Ватыкана.

Інфармацыю аб наступным прыёме ў Школу мастацтваў і рамёстваў Фабрыкі святога Пятра можна атрымаць у сакратарыяце (scuola.artiemestieri@fsp.va).

15 студзеня 2023, 14:09
Prev
December 2024
SuMoTuWeThFrSa
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
Next
January 2025
SuMoTuWeThFrSa
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031