Пошук

Благаслаўленне жывёл на ватыканскай плошчы Благаслаўленне жывёл на ватыканскай плошчы  (Vatican Media)

У Ватыкане благаславілі жывёл у дзень святога Антонія

17 студзеня 2023 года ўспамін святога Антонія, абата, абаронцы хатніх жывёл і апекуна жывёлагадоўцаў, адзначылі ў Ватыкане Імшой, якую цэлебраваў у базыліцы святога Пятра кардынал Маўра Гамбэці.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Пасля Эўхарыстыі адбыўся конны парад, які прайшоў ад Замка святога Анёла па Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ да ватыканскай плошчы, а таксама традыцыйнае благаслаўленне прысутных там людзей і жывёл, у тым ліку і прадстаўнікоў некаторых конных падраздзяленняў узброеных сіл Італіі.

На плошчы Пія XII, насупраць каланады Берніні, была створана стайня пад адкрытым небам. Прадстаўнікі італьянскіх сельскагаспадарчых арганізацый выставілі ў ёй хатніх жывёл, у тым ліку кароў, коней, авечак, коз, трусоў і птушак.

Кожны год 17 студзеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць святога Антонія Вялікага, якога прызнаюць таксама праваслаўная і евангелічная традыцыі. Стагоддзямі гэты дзень адзначаўся благаслаўленнем жывёл у стайнях, адмовай ад іх забою і выкарыстання ў ежу.

18 студзеня 2023, 11:48