У Ватыкане благаславілі жывёл у дзень святога Антонія
Марыя Валодзіна - Vatican News
Пасля Эўхарыстыі адбыўся конны парад, які прайшоў ад Замка святога Анёла па Віа-дэла-Канчыліяцыёнэ да ватыканскай плошчы, а таксама традыцыйнае благаслаўленне прысутных там людзей і жывёл, у тым ліку і прадстаўнікоў некаторых конных падраздзяленняў узброеных сіл Італіі.
На плошчы Пія XII, насупраць каланады Берніні, была створана стайня пад адкрытым небам. Прадстаўнікі італьянскіх сельскагаспадарчых арганізацый выставілі ў ёй хатніх жывёл, у тым ліку кароў, коней, авечак, коз, трусоў і птушак.
Кожны год 17 студзеня Каталіцкі Касцёл ушаноўвае памяць святога Антонія Вялікага, якога прызнаюць таксама праваслаўная і евангелічная традыцыі. Стагоддзямі гэты дзень адзначаўся благаслаўленнем жывёл у стайнях, адмовай ад іх забою і выкарыстання ў ежу.