Уваход у прэс-офіс Святога Пасада Уваход у прэс-офіс Святога Пасада 

У Ватыкане пройдзе прэзентацыя сінадальнага экуменічнага чування

У Ватыкане 23 студзеня 2023 года пройдзе прэзентацыя Экуменічнага малітоўнага чування і ініцыятывы Together (Разам) – сустрэчы Божага народа напярэдадні XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Ініцыятыву анансаваў асабіста Пантыфік 15 студзеня 2023 года падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі.

Экуменічнае малітоўнае чуванне, якое ўзначаліць сам Францішак, з’яўляецца часткай сумеснага экуменічнага праекта Супольнасці Тэзэ, Рымскай дыяцэзіяй, Генеральнага сакратарыята Сінода, Дыкастэрый спрыяння хрысціянскаму адзінству і па справах свецкіх, сям’і і жыцця, а таксама шматлікіх хрысціянскіх Цэркваў і касцёльных і экуменічных аб’яднанняў.

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел: кардынал Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембургскі і Генеральны рэлятар XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў; брат Алаіз, прыёр Супольнасці Тэзэ; архіепіскап Іен Эрнэст, асабісты прадстаўнік Архіепіскапа Кентэрберыйскага пры Апостальскай Сталіцы і дырэктар Англіканскага цэнтра ў Рыме; архіепіскап Хаджаг Барсамян, прадстаўнік Армянскай Апостальскай Царквы пры Апостальскай Сталіцы.

Журналісты змогуць задаць пытанні таксама кіраўнікам і прадстаўнікам ватыканскіх дыкастэрый, Рымскай дыяцэзіі, хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцей.
 

17 студзеня 2023, 10:04