Францішак ператварае папскую рэзідэнцыю ў экалагічны цэнтр
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, апублікаваным 2 лютага 2023 года. На яго сайце былі апублікаваны два папскія дакументы, якімі Пантыфік стварае навучальны цэнтр і запускае праект пад назвай Мястэчка Laudato si' (Borgo Laudato si'), вызначаючы адказных.
Мерапрыемствы, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшыя месяцы, накіраваны на спалучэнне адукацыі ў галіне інтэгральнай экалогіі, цыркулярнай і генератыўнай эканомікі і экалагічнай устойлівасці. Мэта ініцыятывы – прапанаваць канкрэтнае прымяненне прынцыпаў, адлюстраваных у энцыкліцы Францішка з 2015 года.
Ватыканскія ўлады абвясцілі, што рэканструкцыя садоў і будынкаў ля возера Альбана будзе праходзіць у бліжэйшыя месяцы.
Комплекс плошчай 55 гектараў з пачатку XVII стагоддзя служыў летняй рэзідэнцыяй Пантыфікам. Акрамя двух палацава-паркавых зон, у яго ўваходзяць сельскагаспадарчыя ўгоддзі і гаспадарчыя пабудовы.
Апошнім Папа, які праводзіў у Кастэль Гандольфа летнія дні быў Бэнэдыкт XVI. У 2016 годзе Францішак даручыў перарабіць комплекс у музей.