Апостальскі палац у Кастэль Гандольфа Апостальскі палац у Кастэль Гандольфа 

Францішак ператварае папскую рэзідэнцыю ў экалагічны цэнтр

Пантыфік даручыў стварыць на базе папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа цэнтр экалагічнай адукацыі і сельскай гаспадаркі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, апублікаваным 2 лютага 2023 года. На яго сайце былі апублікаваны два папскія дакументы, якімі Пантыфік стварае навучальны цэнтр і запускае праект пад назвай Мястэчка Laudato si' (Borgo Laudato si'), вызначаючы адказных.

Мерапрыемствы, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшыя месяцы, накіраваны на спалучэнне адукацыі ў галіне інтэгральнай экалогіі, цыркулярнай і генератыўнай эканомікі і экалагічнай устойлівасці. Мэта ініцыятывы – прапанаваць канкрэтнае прымяненне прынцыпаў, адлюстраваных у энцыкліцы Францішка з 2015 года.

Ватыканскія ўлады абвясцілі, што рэканструкцыя садоў і будынкаў ля возера Альбана будзе праходзіць у бліжэйшыя месяцы.

Комплекс плошчай 55 гектараў з пачатку XVII стагоддзя служыў летняй рэзідэнцыяй Пантыфікам. Акрамя двух палацава-паркавых зон, у яго ўваходзяць сельскагаспадарчыя ўгоддзі і гаспадарчыя пабудовы.

Апошнім Папа, які праводзіў у Кастэль Гандольфа летнія дні быў Бэнэдыкт XVI. У 2016 годзе Францішак даручыў перарабіць комплекс у музей.
 

03 лютага 2023, 11:22