Пошук

Айцец Мішэль Джалах, сакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў Айцец Мішэль Джалах, сакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў 

Новы сакратар Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў

Намеснікам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці стаў ліванскі мараніт Мішэль Джалах, былы генеральны сакратар Блізкаўсходняй Рады Цэркваў.

Марыя Валодзіна - Vatican News

15 лютага 2023 года Францішак прызначыў сакратаром Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў айца Мішэля Джалаха, які да гэтага часу быў рэктарам Універсітэта святога Антонія ў Баабдзе (Ліван).

Мішэль Джалах нарадзіўся ў 1966 годзе ў Ліване. У 1991 годзе атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў Маранітскім ордэне святога Антонія. З 2000 па 2008 год працаваў у сакратарыяце былой Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў. Абараніў дактарат у Папскім Усходнім Інстытуце. З 2013 па 2018 год быў генеральным сакратаром Блізкаўсходняй Рады Цэркваў, з'яўляецца членам Камісіі па экуменічных адносінах Асамблеі каталіцкіх патрыярхаў і біскупаў Лівана.

Дыкастэрыю па справах Усходніх Цэркваў узначальвае 67-гадовы арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, які да гэтага часу быў Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі. Францішак прызначыў яго прэфектам 21 лістапада 2022 года, а 16 студзеня 2023 года іерарх заступіў на пасаду.

16 лютага 2023, 13:15