Пошук

Бронзавая статуя апостала, упрыгожаная з нагоды ўрачыстасці катэдры cвятога Пятра Бронзавая статуя апостала, упрыгожаная з нагоды ўрачыстасці катэдры cвятога Пятра  (credits Mallio Falcioni)

Ватыкан: свята катэдры cвятога Пятра на мяжы Вялікага посту

Як і ў мінулым годзе, у базыліцы святога Пятра выставяць карціны Via Crucis італьянскага мастака Гаэтана Прэвіаці, якія захоўваюцца ў Ватыканскіх музеях. Яны застануцца ў храме на працягу ўсяго Вяліка посту.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Прэс-служба Фабрыкі святога Пятра распаўсюдзіла паведамленне адносна свята катэдры святога апостала Пятра, якое звычайна адзначаецца 22 лютага, а сёлета перанесена на дзень раней, каб пазбегнуць супадзення з Папяльцовай серадой.

21 лютага 2023 года пілігрымы і наведвальнікі ватыканскай базылікі змогуць убачыць адмыслова ўпрыгожаныя статую апостала Пятра і алтар катэдры. Па старажытнай традыцыі, у свята катэдры cвятога Пятра бронзавую статую ўпрыгожаць папскімі ўборамі, а знакаміты алтар Берніні асвецяць сотняй свечак. Урачыстую эўхарыстыю ўзначаліць у гэты дзень у 17.00 кардынал Гамбэці.

Як і ў мінулым годзе, пачынаючы з 21 лютага 2023 года, у базыліцы будуць выстаўлены карціны Via Crucis італьянскага мастака Гаэтана Прэвіаці (1852 – 1920), якія захоўваюцца ў Ватыканскіх музеях. Творы Прэвіаці гарманічна ўпісваюцца ў прастору ватыканскай базылікі, натхняючы і ўражваючы наведвальнікаў сваёй выразнасцю, памерамі і колерамі. 14 палоцен, якія адлюстроўваюць стацыі Крыжовага шляху, дазволяць вернікам з дапамогай мастацтва паразважаць пра таямніцы Крыжа і муку Збаўцы.

Першае набажэнства Крыжовага шляху, якое пройдзе пад старшынствам кардынала Гамбэці, запланавана на пятніцу, 24 лютага 2023 года, у 16:00.

21 лютага 2023, 10:57