Пошук

Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята Дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята 

Чвэрць ватыканскіх супрацоўнікаў – гэта жанчыны

Доля жанчын у структурах Рымскай курыі складае 26,1 працэнта – дзесяць гадоў таму было 19,3 працэнта. У абсалютных лічбах 812 з 3114 супрацоўнікаў Святога Пасада – гэта жанчыны.

Аляксандр Амяльчэня – Vatican News

43 працэнта супрацоўніц Курыі знаходзяцца на больш высокіх ступенях ватыканскай шкалы акладаў, для якіх звычайна патрабуецца вучоная ступень, напрыклад, у галіне права або адміністрацыі. Пяць жанчын займаюць пасады намесніц (падсакратароў) адной з дыкастэрый, адна – сакратара, што адпавядае трэцяму і другому вышэйшым узроўням кіраўнічага складу.

У агульным штаце супрацоўнікаў Святога Пасада і Дзяржавы Ватыкан разам узятых колькасць жанчын вырасла з 846 на момант пачатку пантыфікату Францішка ў 2013 годзе да 1 165 у цяперашні час. Такім чынам, іх прысутнасць вырасла з 19,2 да 23,4 працэнта.

Сярод самых вядомых і высокапастаўленых жанчын, якія працуюць у Святым Пасадзе і Ватыкане, – гереральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, сястра Рафаэла Петрыні; падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавечай, сястра Алесандра Смерылі, а таксама дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята.

У нядаўна прынятай апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium Папа Францішак дазволіў свецкім, а значыць і жанчынам, узначальваць дыкастэрыі Рымскай курыі.
 

08 сакавіка 2023, 12:19