Чвэрць ватыканскіх супрацоўнікаў – гэта жанчыны
Аляксандр Амяльчэня – Vatican News
43 працэнта супрацоўніц Курыі знаходзяцца на больш высокіх ступенях ватыканскай шкалы акладаў, для якіх звычайна патрабуецца вучоная ступень, напрыклад, у галіне права або адміністрацыі. Пяць жанчын займаюць пасады намесніц (падсакратароў) адной з дыкастэрый, адна – сакратара, што адпавядае трэцяму і другому вышэйшым узроўням кіраўнічага складу.
У агульным штаце супрацоўнікаў Святога Пасада і Дзяржавы Ватыкан разам узятых колькасць жанчын вырасла з 846 на момант пачатку пантыфікату Францішка ў 2013 годзе да 1 165 у цяперашні час. Такім чынам, іх прысутнасць вырасла з 19,2 да 23,4 працэнта.
Сярод самых вядомых і высокапастаўленых жанчын, якія працуюць у Святым Пасадзе і Ватыкане, – гереральны сакратар Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, сястра Рафаэла Петрыні; падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавечай, сястра Алесандра Смерылі, а таксама дырэктар Ватыканскіх музеяў Барбара Ята.
У нядаўна прынятай апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі Praedicate Evangelium Папа Францішак дазволіў свецкім, а значыць і жанчынам, узначальваць дыкастэрыі Рымскай курыі.