2022.10.05-Bambino-Gesu-1.jpg

Новы кіраўнік ватыканскай клінікі Bambino Gesù

Кардынал Дзяржсакратар, на падставе паўнамоцтваў, дадзеных яму Папам, прызначыў Тыцыяна Анэсці старшынёй Рады дырэктараў педыятрычнай бальніцы Bambino Gesù на наступныя 3 гады.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

62-гадовы прафесар медыцыны, які пачне выконваць свае абавязкі з 1 красавіка 2023 года, з 2017 года з'яўляецца чальцом рэвізійнай камісіі ватыканскай медустановы. Яго прызначэнне адбылося пасля адстаўкі ў пачатку лютага 2023 года 79-гадовай Марыэлы Энак, якая займала пасаду старшыні з 2015 года.

У адмысловым паведамленні Святога Пасада адзначаецца, што змены адбываюцца ў перыяд вялікага росту для клінікі, дзе рэалізуецца мноства ініцыятыў і ўмацаванне новай арганізацыйнай мадэлі. І ўсё гэта – для дапамогі дзецям і падлеткам з Італіі і ўсяго свету.
 

27 сакавіка 2023, 12:44