Рэгент Апостальскай пенітэнцыярыі: споведзь – не месца катавання
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
"Святар не нараджаецца добрым спаведнікам. Ён ім становіцца. Для гэтага патрэбна сур'ёзная праца, сур'ёзная падрыхтоўка, перш за ўсё глыбокая малітва і духоўнае жыццё, падрыхтоўка не толькі ў галіне тэалогіі, але і ў галіне юрыдычных навук, маральнай тэалогіі, псіхалогіі, але перш за ўсё ён павінен мець запал і бязмерна верыць у сэнс гэтага служэння”, - звярнуў увагу ксёндз Кшыштаф Ныкель.
Ён нагадаў аб тым, што спаведнік сам з'яўляецца чалавекам, якія мае патрэбу ў міласэрнасці, і калі ён адчуў гэту міласэрнасць на сабе, пасля становіцца сапраўдным распарадчыкам, сведкам і інструментам міласэрнай любові Божай.
“Споведзь павінна быць месцам не катавання, а сустрэчы; яна існуе не для таго, каб выклікаць празмернае пачуццё віны, а для таго, каб у сэрцы чалавека, які каецца нарадзіўся новы давер да Божай міласэрнасці, перакананне ў тым, што Бог клапоціцца пра яго. Ён ніколі не стамляецца ад нашых грахоў, нашых слабасцей, нават калі яны самыя вялікія", - заўважыў ксёндз Ныкель, каментуючы сустрэчу Папы з удзельнікамі курсаў для спаведнікоў, якія штогадова праводзяцца ў Ватыкане па ініцыятыве Апостальскай пенітэнцыярыі.