Святы Пасад арганізуе семінар па барацьбе з неакаланіялізмам
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Удзельнікі абмяркуюць неакаланіяльную праблему з пункту гледжання грамадскіх правоў і дактрыны Папы Францішка. Праца будзе сканцэнтравана на неакаланіяльных наступствах сучасных праяў глабальнай няроўнасці, бескантрольнай змены клімату і няўстойлівага развіцця, масавай міграцыі і, перш за ўсё, ролі грамадскіх інстытутаў і сістэмы правасуддзя ў вырашэнні гэтай праблемы. У цэнтры ўвагі семінара – афрыканскі і амерыканскі кантэксты.
“У ХХІ стагоддзі аблічча неакаланіялізму – гэта масавая няроўнасць, войны і тэрор, масавая катастрафічная міграцыя з раней каланіялізаваных тэрыторый у больш заможныя рэгіёны Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Як сказаў імігрант з былых калоній у Вялікабрытаніі, “мы тут, таму што вы былі там”, - гаворыцца на сайце Папскай акадэміі сацыяльных навук.