Мігранты едуць у цягніку ў бок мяжы з ЗША Мігранты едуць у цягніку ў бок мяжы з ЗША 

Святы Пасад арганізуе семінар па барацьбе з неакаланіялізмам

“Каланізацыя, дэкаланізацыя і неакаланіялізм з пункту гледжання справядлівасці і агульнага дабра", - так называецца семінар, які пройдзе ў Ватыкане 30-31 сакавіка 2023 года. Арганізатар – Папская акадэмія сацыяльных навук.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Удзельнікі абмяркуюць неакаланіяльную праблему з пункту гледжання грамадскіх правоў і дактрыны Папы Францішка. Праца будзе сканцэнтравана на неакаланіяльных наступствах сучасных праяў глабальнай няроўнасці, бескантрольнай змены клімату і няўстойлівага развіцця, масавай міграцыі і, перш за ўсё, ролі грамадскіх інстытутаў і сістэмы правасуддзя ў вырашэнні гэтай праблемы. У цэнтры ўвагі семінара – афрыканскі і амерыканскі кантэксты.

“У ХХІ стагоддзі аблічча неакаланіялізму – гэта масавая няроўнасць, войны і тэрор, масавая катастрафічная міграцыя з раней каланіялізаваных тэрыторый у больш заможныя рэгіёны Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Як сказаў імігрант з былых калоній у Вялікабрытаніі, “мы тут, таму што вы былі там”, - гаворыцца на сайце Папскай акадэміі сацыяльных навук.
 

29 сакавіка 2023, 11:18