Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Святы Айцец абнавіў склад Рады кардыналаў

7 сакавіка 2023 года Святы Айцец абнавіў склад Рады кардыналаў па дапамозе ў кіраванні Касцёлам і рэформе Рымскай курыі. У яе ўвайшлі чатыры ранейшыя і пяць новых членаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Бліжэйшымі дарадчыкамі Францішка сталі кардыналы: П’етра Паралін, Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы; Фернанда Вергес Альсага, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Кіншасы з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга; Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Мумбая з Індыі; Шон Патрык О’Мэлі, арцыбіскуп Бостана з ЗША; Хуан Хасэ Амэлья-і-Амэлья, арцыбіскуп Барселоны з Іспаніі; Жэрар Лакруа, арцыбіскуп Квебека з Канады; Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембурга; Серджыу да Роша, арцыбіскуп Сан-Салвадора-да-Бая з Бразіліі. Сакратаром структуры застаўся італьянскі біскуп Марка Мэліна.

Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што бліжэйшае пасяджэнне Рады кардыналаў пройдзе 24 красавіка 2023 года ў ватыканскім Доме святой Марты – цяперашняй рэзідэнцыі Пантыфіка.
 

07 сакавіка 2023, 14:32