Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Арцыбіскуп Галахер з афіцыйным візітам у Ліхтэнштэйне

Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, адправіўся ў Ліхтэнштэйн, дзе прабудзе два бліжэйшыя дні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Першым пунктам праграмы яго падарожжа стаў прыватны візіт у капліцу Маці Божай Суцяшальніцы ў Дуксе, дзе ён памаліўся раніцай 24 красавіка 2023 года. Затым прадугледжана сустрэча з Прэм’ер-міністрам Ліхтэнштэйна Даніэлем Рышам і Міністрам замежных спраў, адукацыі і спорту Дамінік Хаслер.

Арцыбіскуп Галахер таксама выступіць на канферэнцыі на тэму Дыпламатыя і Евангелле, якая адбудзецца ў мэрыі Вадуца, сталіцы Княства, а завершыць афіцыйную частку падарожжа візітам ветлівасці да Наследнага князя Ліхтэнштэйна Алаіза.

25 красавіка Сакратар па адносінах з дзяржавамі ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле святога Флорына ў Вадуцы, пасля чаго вернецца ў Ватыкан.
 

24 красавіка 2023, 09:43