Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа ўзначаліў першае пасяджэнне абноўленай Рады кардыналаў

24 красавіка 2023 года пачалася першая сустрэча Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам пасля таго, як Францішак абнавіў як склад.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Чальцамі абноўленай Рады сталі кардыналы: П’етра Паралін, Дзяржсакратар Яго Святасці Папы; Фернанда Вергес Альсага, старшыня Губернатарата Дзяржавы Ватыкан; Фрыдалін Амбонга Бесунгу, арцыбіскуп Кіншасы; Освальд Грасіяс, арцыбіскуп Бамбея; Шон Патрык О'Мэлі, арцыбіскуп Бостанскі; Хуан Хасэ Амела Амела, арцыбіскуп Барселоны; Жэраль Лакруа, арцыбіскуп Квебека; Жан-Клод Олерыш, арцыбіскуп Люксембургскі; Сержыа да Роча, арцыбіскуп Сан-Сальвадор-дэ-Бая. Сакратаром застаўся біскуп Марка Меліна.

Рада кардыналаў была заснавана Францішкам 28 верасня 2013 года з задачай дапамагаць яму ў кіраванні Паўсюдным Касцёлам і стварыць праект рэформы Рымскай курыі, які быў рэалізаваны ў новай Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium, апублікаванай 19 сакавіка 2022 года. Першае пасяджэнне групы адбылося 1 кастрычніка 2013 года. Апошняя сустрэча ў снежні 2022 года была прысвечана, у прыватнасці, кантынентальнай фазе Сінода па сінадальнасці.
 

24 красавіка 2023, 12:43