Каманда Santos Ватыканскай футбольнай лігі Каманда Santos Ватыканскай футбольнай лігі 

Праходзяць матчы ватыканскай футбольнай лігі

У футбольным спаборніцтве паміж камандамі структур Святога Пасада, які праходзіць у гэтыя дні, каманда швейцарскай гвардыі прайграла з лікам 3:0 камандзе супрацоўнікаў Апостальскага архіва.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

З лікам 6:0 каманда дзіцячай бальніцы Bambino Gesù, якая працягвае ўзначальваць табліцу Ватыканскай футбольнай лігі з 18 ачкамі, перамагла каманду Асацыяцыі святых Пятра і Паўла. Футбалісты дагэтуль не прайгралі ніводнага матчу – яны забілі рэкордныя 32 галы і прапусцілі толькі 6.

У іншым матчы каманда Дыкастэрыі па евангелізацыі згуляла ўнічыю 2:2 з камандай Santos, якая ў цяперашні час займае другое месца ў табліцы з 13 ачкамі.

Наступныя матчы запланаваны на 8 мая 2023 года. Яны пройдуць палях Petriana побач з Ватыканам.

Футбалісты-аматары ў асноўным з'яўляюцца ватыканскімі супрацоўнікамі, але ў камандах могуць гуляць і прадстаўнікі пасольстваў пры Святым Пасадзе.
 

22 красавіка 2023, 12:48