Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media )

Ватыкан: эксперты пачалі падрыхтоўку рабочага дакумента Сінода

12 красавіка 2023 года ў Ватыкане сабралася група экспертаў з пяці кантынентаў, якія падрыхтуюць рабочы дакумент для першай сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Instrumentum Laboris будзе створаны на падставе справаздач сямі кантынентальных сінадальных асамблеі, якія прайшлі ў розных частках свету ў першыя месяцы 2023 года.

Эксперты, якія прымаюць актыўны ўдзел у сінадальным працэсе, будуць працаваць у Генеральным сакратарыяце Сінода Біскупаў да 19 красавіка. Яны дэталёва прааналізуюць справаздачы, каб вылучыць праблемы і прыярытэты, што стануць прадметам глыбокага аналізу падчас кастрычніцкай асамблеі ў Ватыкане.

Праца будзе адбывацца за зачыненымі дзвярыма, яна прадугледжвае не толькі дыскусіі, рэфлексію і абмен меркаваннямі, але таксама штодзённы ўдзел у літургіі і моманты для супольнай і індывідуальнай малітвы. Аб выніках сустрэчы будзе паведамлена падчас адмысловай прэс-канферэнцыі, якая пройдзе 20 красавіка ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы.

У склад групы ўваходзяць: кардыналы Марыа Грэк, Генеральны сакратар Сінода Біскупаў, і Жан-Клод Олерыш, галоўны рэлятар Асамблеі, біскуп Луіс Марын дэ Сан Марцін, падсакратар Сінода Біскупа, сястра Наталі Бэкар, падсакратар Сінода Біскупаў, арцыбіскуп Цімаці Кастэла з Аўстраліі, біскуп Лусіа Муандула з Мазамбіка, біскуп Даніэль Флорэс з ЗША, ксёндз П’еранджэла Секвэры з Італіі, ксёндз П’ера Кода з Італіі, ксёндз Томаш Трафны з Польшчы, айцец Джакама Коста з Італіі, ксёндз Дарыа Віталі з Італіі, сястра Шызуэ Хірота з Японіі, ксёндз Джузэпэ Бонфратэ з Італіі, прафесар Мірыям Вэйленс з Галандыі, прафесар Ганна Роўлэнс з Вялікабрытаніі, ксёндз Паскуале Буа з Італіі, сястра Мары-Кольбэ Замора з ЗША, Паола Фальіца з Італіі, Цьеры Банавентура з Францыі, а таксама Сюзан Паскуэ з Аўстраліі і Маўрысіа Лопес Апарэза з Эквадора, якія далучацца да пасяджэння анлайн.
 

12 красавіка 2023, 12:42