Вестмінстэрскае абацтва Вестмінстэрскае абацтва  (AFP or licensors)

Дзяржсакратар Яго Святасці на каранацыі Карла III

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынала П'етра Паралін будзе прысутнічаць ад імя Папы на цырымоніі каранацыі караля Карла III у Лондане. Гэта пацвердзіў 4 мая 2023 года кіраўнік Залы Друку Матэа Бруні.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гэту суботу, 6 мая 2023 года, Карл III будзе каранаваны ў Вестмінстэрскім абацтве ў якасці пераемніка каралевы Лізаветы II. Як кароль Англіі, ён з'яўляецца свецкім кіраўніком Англіканскай Царквы.

Яшчэ будучы прынцам Уэльскім, ён заявіў аб сваім жаданні зрабіць каранацыю шматкультурнай урачыстасцю. Пазней ён удакладніў, што сваю задачу Абаронцы веры (папскі ганаровы тытул ангельскіх каралёў) будзе рэалізаваць у дачыненні да ўсіх канфесій і рэлігій у каралеўстве.

Карл III неаднаразова дэманстраваў, што не пазбаўлены сімпатыі да Каталіцкага Касцёла: ён адклаў запланаванае вяселле з Камілай Паркер Боулз у красавіку 2005 года, каб не перашкаджаць пахавальнаму набажэнству па Яну Паўлу II – і нават асабіста прысутнічаў на ім. У кастрычніку 2019 года Чарльз у апошні раз быў у Ватыкане: на кананізацыі кардынала Джона Генры Ньюмэна.

Раней стала вядома, што ўпершыню з часоў Рэфармацыі на каранацыі брытанскага караля будуць прысутнічаць каталіцкія біскупы. Арцыбіскуп Вестмінстэрскі, кардынал Вінцэнт Нікалс, благаславіць Карла III у канцы цырымоніі.
Перад каранацыйнай клятвай Карл III паабяцае абараняць усе рэлігіі – гэта таксама навінка.

Пасля каранацыі будзе зачытана сумеснае прывітанне ад рэлігій. Згодна з праграмай, прадстаўнікі юдаізму, ісламу, індуізму, будызму і сікхізму будуць вітаць Карла III як суседзі па веры.
 

04 мая 2023, 12:19