Ватыканская паштовая марка, прысвечаная Сусветным дням моладзі Ватыканская паштовая марка, прысвечаная Сусветным дням моладзі 

Ватыкан: паштовая марка, прысвечаная Сусветным дням моладзі

Ватыканская пошта з 16 мая 2023 года пачала продаж маркі з выявай Папы Францішка і маладых людзей, якія адпраўляюцца на Сусветныя дні моладзі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паштовы знак, распрацаваны мастаком Стэфана Моры, быў натхнёны Помнікам першаадкрывальнікам, знакавым манументам, размешчаным у лісабонскім раёне Белен і сімвалізуючым вялікія геаграфічныя адкрыцці, якія на працягу стагоддзяў пачыналіся прама на партугальскім узбярэжжы, адкуль вандроўцы адпраўляліся ў плаванне.

На марцы выява Святога Айца, які стаіць на тэрасе помніка ў суправаджэнні маладых радасных людзей, якія прадстаўляюць розныя кантыненты. Папа паказвае моладзі на будучыню, а адзін з паломнікаў трымае ў руцэ сцяг Партугаліі – гаспадыні моладзевай сустрэчы гэтага года. На левым баку выявы – лагатып Сусветных дзён, які адсылае да дэвіза сустрэчы: "Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла” (Лк 1, 29).

Марку наміналам 3,10 еўра ў першыя два дні можна будзе набыць у аддзяленні Ватыканскай пошты на плошчы святога Пятра, а затым, да 17 ліпеня, па адмысловай замове, звярнуўшыся непасрэдна ў офіс Пошты. Паштовы знак быў выпушчаны накладам у 45 тысяч.
 

16 мая 2023, 12:23