Арцыбіскуп Галахер накіраваўся з візітам у Манголію
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Трохдзённы візіт Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Манголію быў запланаваны даўно. У нядзелю 4 чэрвеня ватыканскі дыпламат узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле святых Пятра і Паўла ва Улан-Батары, пасля якой адбылася яго сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю.
5 чэрвеня арцыбіскуп Пол Рычард Галахер сустрэнецца з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг і Прэм’ер-міністрам Лувсаннамсрайнам Аюун-Эрдэне.
6 чэрвеня папскі пасланнік правядзе перамовы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам, а на заканчэнне свайго падарожжа наведвае Нацыянальны музей Чынгісхана, урачыста адкрыты ў 2022 годзе, у якім выстаўлена больш за 12 тысяч экспанатаў, якія знаёмяць з гісторыяй Манголіі ад самых старажытных часоў да ХХ стагоддзя.