Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер 

Арцыбіскуп Галахер накіраваўся з візітам у Манголію

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер накіраваўся з афіцыйным візітам у Манголію. Ён распачаўся на наступны дзень пасля абвяшчэння аб Апостальскім падарожжы Папы ў гэту краіну, якое адбудзецца з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News 

Трохдзённы візіт Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Манголію быў запланаваны даўно. У нядзелю 4 чэрвеня ватыканскі дыпламат узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў катэдральным касцёле святых Пятра і Паўла ва Улан-Батары, пасля якой адбылася яго сустрэча з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

5 чэрвеня арцыбіскуп Пол Рычард Галахер сустрэнецца з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійн Батцэцэг і Прэм’ер-міністрам Лувсаннамсрайнам Аюун-Эрдэне.

6 чэрвеня папскі пасланнік правядзе перамовы з Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам, а на заканчэнне свайго падарожжа наведвае Нацыянальны музей Чынгісхана, урачыста адкрыты ў 2022 годзе, у якім выстаўлена больш за 12 тысяч экспанатаў, якія знаёмяць з гісторыяй Манголіі ад самых старажытных часоў да ХХ стагоддзя.
 

05 чэрвеня 2023, 08:49