Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Vivace non troppo
Расклад Падкасты
Кардынал П'етра Паралін. Архіўнае фота Кардынал П'етра Паралін. Архіўнае фота  (ANSA)

Кардынал Паралін: не бачу магчымасцяў хуткага міру ва Украіне

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы з жалем адзначыў, што пакуль не бачыць шмат магчымасцяў для хуткага дасягнення міру ва Украіне.

Ян Глінскі

“Я не бачу шмат магчымасцяў для пазітыўнага прагрэсу”, - сказаў кардынал П’етра Паралін у інтэрв’ю аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву Kathpress і прадстаўнікам аўстрыйскіх СМІ ў Рыме, апавядаючы на тэму дыпламатычных намаганняў Апостальскай Сталіцы дзеля заканчэння вайны Расіі з Украінай.

“Расія прасігналізавала, што заўсёды гатовая да перамоваў, нават без папярэдніх умоваў; але адмовіцца ад Данбаса немагчыма. Гэта, у сваю чаргу, было ўмовай для Украіны для спынення агню і мірных перамоваў”, - патлумачыў іерарх.

Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца нагадаў, што Украіна мае свой мірны план і не хоча ад яго адступаць з-за гуманітарных праблем, якія ў ім бяруцца пад увагу. Ён мяркуе, што цяперашняя міратворчая місія, якую Папа даручыў свайму спецыяльнаму пасланніку кардыналу Матэа Дзупі, будзе сканцэнтравана менавіта на гуманітарных пытаннях: “У прыватнасці, гаворка ідзе пра дзяцей, якія былі вывезены ў Расію з Украіны”.

Кардынал Паралін згадаў таксама пра “відавочную спробу дзяржаўнага перавароту” ў Расіі з боку расійскага атрада наймітаў “Групы Вагнера” на чале з Яўгенам Прыгожыным. Тым не менш, як адзначыў іерарх, пакуль невядома, што насамрэч адбылося ў Маскве. У Ватыкане чакаюць вяртання з Масквы кардынала Дзупі, які, магчыма, зможа ацаніць сітуацыю.

Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы нагадаў, што галоўная мэта “мірнай місіі кардынала Дзупі – гэта спроба прапанаваць Святы Пасад у якасці патэнцыйнага пасярэдніка”, які ад пачатку вайны заняў пазіцыю нейтралітэту.
 

30 чэрвеня 2023, 09:10
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930