Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Новыя члены Папскай акадэміі сацыяльных навук

5 чэрвеня Святы Айцец прызначыў трох новых членаў Папскай акадэміі сацыяльных навук. Яны паходзяць з Аўстраліі, Злучаных Штатаў Амерыкі і Кітая, займаюцца вывучэннем тэалогіі, сацыялогіі і філасофіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Папскім акадэмікам стала аўстралійская даследчыца, прафесар Трэйсі Роўланд, лаўрэатка Прэміі Ратцынгера за 2020 год. Яна абараніла дзве доктарскія дысертацыі па тэалогіі: у Кэмбрыджскім універсітэце ў Вялікабрытаніі і ў Папскім латэранскім універсітэце ў Рыме. З 2001 па 2017 год была дэканам Інстытута сужэнства і сям’і імя Яна Паўла ІІ ў Мельбурне. З 2014 года з’яўляецца членам Міжнароднай тэалагічнай камісіі.

Прызначэнне ў Папскую акадэмію сацыяльных навук атрымаў таксама прафесар Джасцін Фарэл, выкладчык сацыялогіі ў Ельскай школе навакольнага асяроддзя, аўтар шматлікіх публікацый на тэму міграцыі карэннага насельніцтва Паўднёвай Амерыкі, насельніцтва сельскагаспадарчых рэгіёнаў і ўплыву пандэміі COVID-19.

Папскім акадэмікам стаў таксама кітайскі філосаф, прафесар Тангдонг Бай, які абараніў доктарскую дысертацыі ў Бостанскім універсітэце ў ЗША і цяпер з’яўляецца выкладчыкам універсітэта Фудань у Шанхаі, Нью-Ёркскай універсітэцкай школы права і шанхайскага аддзялення Нью-Ёркскага ўніверсітэта. Аўтар шматлікі публікацый на тэму кітайскай філасофіі і палітычнай філасофіі.
 

06 чэрвеня 2023, 11:57