Прызнана гераічнасць цнот сястры Лусіі душ Сантуш з Фацімы
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Дэкрэт аб прызнанні мучаніцтва датычыць ксяндза Мануэля Ганзалеса-Серны Радрыгеса і дзевятнаццаці яго паплечнікаў, святароў, семінарыстаў, свецкіх вернікаў і верніц, забітых з нянавісці да веры падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Усе яны загінулі на працягу 1936 годзе ў Севільі і ваколіцах гэтага горада ад рук баевікоў-рэспубліканцаў.
Дакументы аб прызнанні гераічнасці цнот тычацца арцыбіскупа Антоніу дэ Алмэйды Лустозы (1886-1947), бразільскага салезіяніна, пастыра архідыяцэзіі Фарталеза; айца Антоніа Пагані (1526-1589), італьянскага францішканіна, заснавальніка Таварыства сясцёр пакорных дачок Беззаганнай Марыі; сястры Мэры Элізабэт Лэндж (1794-1882), кубінска-амерыканскай законніцы, заснавальніцы Сясцёр аблатак Провіду; сястры Анны Піі Канталупы (1888-1983) італьянскай законніцы з Таварыства дачок любові святога Вінцэнта дэ Поля; і сястры Лусіі дэ Жэзус душ Сантуш (1907-2005), партугальскай законніцы з Ордэна кармелітак босых, сведкіх цудоўных марыйных аб’яўленняў у Фаціме.
Пантыфік ухваліў прамульгацыю дэкрэтаў падчас аўдыенцыі для кардынала Марчэла Сэмерары, прэфекта Дыкастэрыі па справах кананізацыі, якога прыняў 23 чэрвеня 2023 года.