Святы Пасад: абвешчаны склад Камісіі па справах навамучанікаў
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Згодна з рашэннем Францішка, новую структуру ўзначаліць прэфект Дыкастэрыі па справах кананізацыі, кардынал Марчэла Сэмерара. Старшынёй будзе сакратар гэтай жа дыкастэрыі,арцыбіскуп Фабіа Фабэнэ, віцэ-старшынёй – Андрэа Рыкардзі, заснавальнік Супольнасці святога Эгідзія. Сакратаром Папа прызначыў ксяндза Марка Гнаві, пробашча базілікі Санта-Марыя-ін-Трастэвэрэ і былога сакратара Камісіі па справах навамучанікаў Вялікага Юбілею 2000 года.
Нагадаем, да Юбілею 2025 года Францішак вырашыў стварыць працоўную групу пры Дыкастэрыі па справах кананізацыі для складання каталога ўсіх тых, хто праліў сваю кроў за Хрыста за апошнюю чвэрць стагоддзя. Пошук распаўсюдзіцца на ўсе хрысціянскія канфесіі, а не толькі на католікаў.