Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Айцец зрабіў прызначэнні ў Рымскай курыі

14 верасня 2023 года Святы Айцец Францішак зрабіў некалькі прызначэнняў ў структурах Рымскай курыі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Пантыфік прызначаў падсакратаром Секцыі па справах дыпламатычнага персаналу Святога Пасаду ў Дзяржаўным сакратарыяце 55-гадовага мансеньёра Джозэфа Мэрфі з Ірландыі, які дагэтуль быў кіраўніком Службы пратаколу Дзяржсакратарыяту.

Яго наступнікам на пасадзе кіраўніка Службы пратаколу стаў мансеньёр Хаўер Дамінга Фернандэс Гансалес з Венесуэлы, які дагэтуль працаваў у Секцыі па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Дзяржаўным сакратарыяце.

Францішак прызначыў таксама падсакратара Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Ім стаў 57-гадовы італьянскі езуіт, ксёндз Антоніа Спадара, які дагэтуль на працягу многіх гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса La Civiltà Cattolica. Ён прыступіць да выканання сваіх новых абавязкаў 1 студзеня 2024 года.
 

14 верасня 2023, 13:26