Святы Айцец зрабіў прызначэнні ў Рымскай курыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Пантыфік прызначаў падсакратаром Секцыі па справах дыпламатычнага персаналу Святога Пасаду ў Дзяржаўным сакратарыяце 55-гадовага мансеньёра Джозэфа Мэрфі з Ірландыі, які дагэтуль быў кіраўніком Службы пратаколу Дзяржсакратарыяту.
Яго наступнікам на пасадзе кіраўніка Службы пратаколу стаў мансеньёр Хаўер Дамінга Фернандэс Гансалес з Венесуэлы, які дагэтуль працаваў у Секцыі па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Дзяржаўным сакратарыяце.
Францішак прызначыў таксама падсакратара Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. Ім стаў 57-гадовы італьянскі езуіт, ксёндз Антоніа Спадара, які дагэтуль на працягу многіх гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса La Civiltà Cattolica. Ён прыступіць да выканання сваіх новых абавязкаў 1 студзеня 2024 года.