Пошук

Абацтва Сан-Джорджа-Маджорэ ў Венецыі Абацтва Сан-Джорджа-Маджорэ ў Венецыі 

Святы Пасад на біенале ў Венецыі нагадае пра сацыяльнае сяброўства

7 верасня 2023 года ў Венецыі адбудзецца мерапрыемства на тэму Сацыяльнае сяброўства – сустрэча ў садзе. Яно пройдзе ў павільёне Святога Пасада, які месціцца ў бенедыктынскім абацтве Сан-Джорджа-Маджорэ.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У гэтыя дні ў Венецыі праходзяць дзве культурныя падзеі сусветнага значэння: Венецыянскі кінафестываль-2023 і біенале архітэктуры. Удзельнікі атрымаюць магчымасць наведаць павільён Святога Пасада, у аснове якога ляжаць ідэі Францішка аб неабходнасці клапаціцца пра планету.

Агледзець павільён, куратарам якога стаў італьянскі архітэктар Раберта Крэмасколі, а таксама інсталяцыю O Encontro (Сустрэча), якую стварыў партугальскі архітэктар Альвара Сіза, лаўрэат Прытцкераўскай прэміі за 1992 год, можна будзе вечарам 7 верасня. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць наведаць сад італьянскай студыі Albori, прадстаўнікі якой, разам з куратарам, будуць суправаджаць гасцей на экскурсіі па павільёну.

Пасля экскурсіі гасцей запросяць на паказ фільма Настальгія рэжысера Марыё Мартоне, які раніцай 7 верасня атрымаў прэмію імя Рабэра Брэсона. Фільм распавядае гісторыю Фелічэ, які пасля сарака гадоў адсутнасці вяртаецца ў родны Неапаль. Там ён зноў адкрывае для сябе месцы і традыцыі горада, а таксама мінулае, якое цалкам яго паглынае.

Перад паказам фільма адбудзецца гутарка Прэфекта Дыкастэрыі па культуры і адукацыі кардынала Хасэ Таленціна дэ Мендонса з рэжысёрам. У паказе прыме ўдзел таксама і выканаўца галоўнай ролі П'ерфранчэска Фавіна.

07 верасня 2023, 12:48