Айцец Цімаці Рэдкліф падчас рэкалекцый у Сакрафана Айцец Цімаці Рэдкліф падчас рэкалекцый у Сакрафана 

Айцец Рэдкліф перасцярог ад канкурэнцыі на Сінодзе

Айцец Цімаці Рэдкліф адзначыў важнасць сінадальнай асамблеі ў Ватыкане для аўтарытэту Касцёла. Былы генерал дамініканскага ордэна вёў рэкалекцыі перад яе пачаткам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У сваёй прамове дамініканін падкрэсліў роўны аўтарытэт усіх удзельнікаў, мужчын і жанчын. Упершыню права голасу на Сінодзе атрымаюць і некансэкраваныя католікі.

У сваёй медытацыі законнік нагадаў аб тым, што ўлада шматмерная і ўзаемадапаўняльная. “Ніякая плённая размова не можа адбыцца без прызнання таго, што кожны гаворыць аўтарытэтна”, - падкрэсліў ён і перасцярог ад канкурэнцыі на Сінодзе паміж свецкімі і біскупамі, кансерватарамі і прагрэсістамі.

“Увесь свет, у тым ліку Касцёл, пакутуе ад крызісу ўлады. Аднак свет прагне голасу, які аўтарытэтна гаворыць пра сэнс жыцця. Небяспечныя галасы пагражаюць запоўніць вакуум”, - сказаў Рэдкліф. Паводле яго, “Касцёл можа вярнуць сабе аўтарытэт толькі ў тым выпадку, калі ён будзе рухаць людзьмі. Без радасці ніхто з нас не мае аўтарытэту. Няшчаснаму хрысціяніну не вераць!”

Удзельнікі Сінода з усяго свету, накіраваныя мясцовымі Касцёламі і прызначаныя Папам, правялі чатыры дні на рэкалекцыях у фармацыйным доме ў Сакрафана, на поўнач ад Рыма. Іх правялі айцец Рэдкліф і італьянская бенедыктынка Ігнацыя Анджэліні.
 

04 кастрычніка 2023, 11:56