Дзяржсакратар адведаў пасольства Ізраіля пры Святым Пасадзе
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы, кардынал П’етра Паралін, адведаў пасольства Ізраіля пры Апостальскай Сталіцы. Візіт адбыўся раніцай 13 кастрычніка 2023 года.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што ў сувязі з трагічным нападам, які адбыўся ў мінулую суботу, бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца выказаў салідарнасць і духоўную блізкасць паслу Ізраіля Рафаэлю Шутцу. У гэтым кантэксце кардынал Паралін выказаў занепакоенасць адносна павагі як да ізраільскага, так і да палестынскага грамадзянскага насельніцтва, асабліва ў Газе, падчас канфлікту, які адбываецца.
14 кастрычніка 2023, 09:52