Кардынал П'етра Паралін Кардынал П'етра Паралін  (TK KBS/ Peter Hric)

Дзяржсакратар: у свеце шмат канфліктаў, але трэба верыць у мір

Сёння мы знаходзімся ў сітуацыі, у якой свет разарваны вельмі жорсткімі канфліктамі, як той, што адбываецца ў Палестыне і Ізраілі. Але трэба верыць у мір, - адзначыў кардынал П’етра Паралін.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дзяржсакратар Яго Святасці Папы пракаментаваў новую хвалю гвалту ў Святой Зямлі ў кароткім інтэрв’ю для італьянскага тэлеканала TV2000. Ён паразмаўляў з журналістамі падчас візіту ў мястэчка Рыезэ на поўначы Італіі – на радзіму святога Пія Х з нагоды 120-годдзя яго абрання на Пасад святога Пятра.

Кардынал Паралін спаслаўся на словы кардынала Карла Марыі Марціні, які таксама паходзіў з гэтым мясцін і ў адным з артыкулаў за 2003 год заклікаў верыць у мір, дадаючы: “Для таго, каб здабыць мір, трэба выкараніць усіх ідалаў, што знаходзяцца ў нашым сэрцы, а ў першую чаргу на ўласнай скуры адчуць пакуты іншых”.

“Пакуль мы не здолеем зрабіць гэтага, мы не зможам пабудаваць мір. Але калі будзем браць на цябе цяжар пакут і болю іншых людзей, тады, магчыма адкрыем плённыя шляхі да міру”, - дадаў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца. Ён нагадаў пра гатоўнасць Апостальскай Сталіцы да ўсякага пасярэдніцтва ў вырашэнні ізраільска-палестынскага канфлікту, падкрэсліваючы: “Мы намагаемся рабіць усё магчымае з нашага боку, каб знайсці рашэнне гэтай сітуацыі”.
 

17 кастрычніка 2023, 12:09