Пошук

Джорджа Парызі падчас прэзентацыі адгартацыі Laudate Deum Джорджа Парызі падчас прэзентацыі адгартацыі Laudate Deum  (ANSA)

Нобелеўскі лаўрэат: Laudate Deum – як ніколі патрэбны дакумент

Для таго, каб спыніць феномен кліматычных змен спатрэбяцца тытанічныя намаганні з боку ўсіх. Патрэбна ўсеагульная зацікаўленасць, салідарнасць і змена звычак.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

5 кастрычніка 2023 года ў Ватыканскіх садах прайшла прэзентацыя Апостальскай адгартацыі Францішка Laudate Deum, прысвечанай праблемам, звязаным з кліматычнымі зменамі. У ёй браў удзел італьянскі навуковец Джорджа Парызі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы за 2021 год. Ён высока ацаніў новы дакумент Папы, падкрэсліваючы яго простую мову, даступную для разумення шырокім колам чытачоў.

Парызі адзначыў, што Laudate Deum з’яўляецца як ніколі неабходным дакументам. “Чым больш праходзіць часу, тым складаней будзе вырашыць кліматычны крызіс”, - сказаў ён, прызнаючыся, што раздзяляе перакананне Святога Айца адносна таго, што галоўнымі ахвярамі змен клімату стануць самыя неабароненыя групы насельніцтва.

Навуковец пагадзіўся з Папам таксама ў пытанні неабходнасці ўсеагульнага ўключэння ў пераадоленне экалагічнага крызісу ў духу справядлівасці і салідарнасці. “Для таго, каб паспяхова спыніць гэты феномены, спатрэбяцца тытанічныя намаганні з боку усіх”, - дадаў ён.

Парызі перакананы ў тэрміновай неабходнасці накіравання вялізарных рэсурсаў з багатых краін у бедныя. “Мы не можам чакаць пакуль афрыканскія краіны будуць мець сродкі для будаўніцтва сонечных панэляў. Патрэбны глабальны план, каб прынесці крыніцы аднаўляльнай энергіі ў гэтыя рэгіёны”, - сказаў даследчык. Нобелеўскі лаўрэат звярнуў увагу таксама не важнасць намаганняў у адукацыйнай і выхаваўчай сферы, асабліва для пашырэння ўсведамлення небяспекі кліматычных праблем і пашырэння чалавечых звычак, якія будуць спрыяць клопату аб экалогіі.

 

06 кастрычніка 2023, 09:52