Пошук

Марыя Антонія дэ Сан-Хасэ Марыя Антонія дэ Сан-Хасэ 

Папа адкрыў дарогу да кананізацыі аргенцінскай манахіні

Францішак упаўнаважыў Дыкастэрыю па справах кананізацыі абнародаваць дэкрэт аб цудзе, які прыпісваецца заступніцтву благаслаўлёнай Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ, заснавальніцы манаскай кангрэгацыі Дачок Боскага Збаўцы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Гэта адбылося падчас аўдыенцыі 24 кастрычніка 2023 года, якую Францішак даў кардыналу Марчэла Сэмерара, прэфекту Дыкастэрыі.

Антонія дэ Пас і Фігероа (свецкае імя законніцы), вядомая як Мама Антула, была заснавальніцай Дома духоўных практыкаванняў у Буэнас-Айрэсе. Яна нарадзілася ў 1730 годзе у Сіліпіцы, у аргенцінскай правінцыі Сант'яга-дэль-Эстэра, і памерла 7 сакавіка 1799 года у Буэнас-Айрэсе.

Беатыфікацыйны працэс Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ пачаўся ў 1905 годзе і завяршыўся праз год, але выбух дзвюх сусветных войнаў затрымаў яго далейшы ход, праца была адноўлена ў 1999 годзе. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Мамы Антулы, а Францішак, 3 сакавіка 2016 года, – аб прызнанні цуду, які адбыўся праз яе заступніцтва. Беатыфікацыя прайшла 27 жніўня 2016 года ў горадзе яе нараджэння.

Літургічны ўспамін Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ адзначаецца 7 сакавіка.
 

24 кастрычніка 2023, 16:11