Папа адкрыў дарогу да кананізацыі аргенцінскай манахіні
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта адбылося падчас аўдыенцыі 24 кастрычніка 2023 года, якую Францішак даў кардыналу Марчэла Сэмерара, прэфекту Дыкастэрыі.
Антонія дэ Пас і Фігероа (свецкае імя законніцы), вядомая як Мама Антула, была заснавальніцай Дома духоўных практыкаванняў у Буэнас-Айрэсе. Яна нарадзілася ў 1730 годзе у Сіліпіцы, у аргенцінскай правінцыі Сант'яга-дэль-Эстэра, і памерла 7 сакавіка 1799 года у Буэнас-Айрэсе.
Беатыфікацыйны працэс Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ пачаўся ў 1905 годзе і завяршыўся праз год, але выбух дзвюх сусветных войнаў затрымаў яго далейшы ход, праца была адноўлена ў 1999 годзе. У 2010 годзе Бэнэдыкт XVI ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Мамы Антулы, а Францішак, 3 сакавіка 2016 года, – аб прызнанні цуду, які адбыўся праз яе заступніцтва. Беатыфікацыя прайшла 27 жніўня 2016 года ў горадзе яе нараджэння.
Літургічны ўспамін Марыі Антоніі дэ Сан-Хасэ адзначаецца 7 сакавіка.