Пошук

Ксёндз Джардана Пічыноці Ксёндз Джардана Пічыноці 

Салезіянін узначаліў Адміністрацыю маёмасці Святога Пасада

Святы Айцец прызначыў салезіяніна Джардана Пічыноці, які дагэтуль займаў пасаду намесніка сакратара Адміністрацыі маёмасці Святога Пасада (APSA), яе старшынёй, - паведаміла 2 кастрычніка 2023 года Зала Друку.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Біскуп Нунцыа Галанціна, які кіраваў фінансавай установай з 26 чэрвеня 2018 года, сышоў на пенсію – яму споўнілася 75 гадоў.

Перад працай у структурах Святога Пасада, якую распачаў у студзені 2023 года, ксёндз Пічыноці быў эканомам у салезіянскіх дамах у Лугана і Мілане, кіраўніком некалькіх салезіянскіх фондаў.

Адміністрацыя маёмасці з’яўляецца органам, які адказвае за кіраванне нерухомай і рухомай маёмасцю Святога Пасада і забяспечвае неабходныя рэсурсы для выканання функцый, уласцівых Рымскай курыі, якія яна рэалізуе на карысць партыкулярных Касцёлаў. Яе ўнутраная структура падзелена на тры сферы: кіраванне нерухомасцю, фінансавыя пытанні і паслугі.
 

02 кастрычніка 2023, 14:22