Сінод Біскупаў: адмовіцца ад усяго, што не адпавядае Евангеллю
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Паводле Паола Руфіні, гаворка ішла пра рэфармаванне структур Касцёл, міжрэлігійны дыялог, увагу да бедных і служэнне. “Падкрэслівалася важнасць адмаўлення ад усяго, што не прыпадабняе да Хрыста” і “не адпавядае Евангеллю”.
Адзначалася таксама патрэба ў “фармацыі ўсіх”: семінарыстаў, святароў, свецкіх, катэхетаў. Згадваліся пытанні, звязаныя ў роллю жанчын і моладзі ў Касцёле, служэнняў пасвячаных і непасвячаных людзей, цэнтральным месцам Эўхарыстыі, а таксама міграцыяй, злоўжываннямі і лёсам хрысціян, якія падвяргаюцца пераследу.
Удзельнікі асамблеі разважалі над тэмай “Касцёла, як сям’і, адкрытай для ўсіх”, падкрэсліваючы важнасць яшчэ большай інклюзіўнасці. Руфіні заўважыў, што ў кожнай групе прысутнічаюць прадстаўнікі розных кантынентаў, што садзейнічае разнастайнасці меркаванняў і плённаму абмену пунктамі гледжання. Падчас пасяджэнняў выказвалася блізкасць з народам і Касцёлам, які пакутуе ва Украіне.
Удзельнікам асамблеі былі ўручаны кнігі з дзвюма прамовамі і прадмовай Святога Айца пад назвай Святыя, а не свецкія. Божая ласка ратуе нас ад унутранай сапсутасці.