Скульптура святога Пятра ў ватыканскай базіліцы Скульптура святога Пятра ў ватыканскай базіліцы  (Vatican Media)

Ватыкан: новы цыкл лекцый, прысвечаных святому Пятру

Новы цыкл лекцый, прысвечаных жыццю і служэнню апостала Пятра, прачытае ганаровы старшыня Папскай рады па культуры, кардынал Джанфранка Равазі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У лекцыях прымуць удзел вядомыя дзеячы культуры, спорту, сродкаў масавай інфармацыі і бізнесу, якія разам з кардыналам Равазі будуць каментаваць некаторыя з найбольш значных крокаў апосталаў. Сярод іх гісторык Эма Фатарыні, спявак і аўтар песень Раберта Век'ёні, журналісткі Франчэска Фан'яні і Гая Тортара, актрыса і вядучая Беатрычэ Фазі.

Падчас лекцый прагучаць музычныя інтэрмедыі. Куратарам Lectio Petri выступіць архіпрэзбітэр базылікі святога Пятра, кардынал Маўра Гамбэці.

Першая лекцыя цыклу Святы Пётр у Дзеях апосталаў адбудзецца ў ватыканскай базіліцы 24 кастрычніка 2023 года у 19.00. Яе тэма: "У імя Езуса Хрыста з Назарэта, устань і хадзі!” (Дз 3, 6). Сустрэча будзе прысвечана пытанням лячэння і клопату пра хворых. Суправаджаць кардынала Равазі ў заключным разважанні будзе старшыня італьянскага Паралімпійскага камітэта Лука Панкалі.

Другая сустрэча цыклу пройдзе 21 лістапада 2023 года пад назвай "Бог не зважае на асобу"(Дз 10, 34). Яна будзе прысвечана тэме ўнутранага крызісу ў раннехрысціянскім Касцёле.

Трэцяя лекцыя на тэму “Цар Ірад затрымаў Пятра і пасадзіў у вязніцу" (Дз 12, 4) адбудзецца 23 студзеня 2024 года. Яна зверне ўвагу на пераследы і турэмныя зняволенні.

Апошняя лекцыя пад назвай “Былі адзіныя сэрцам і душою, і ўсё ў іх было супольнае” (Дз 4, 32) пройдзе 27 лютага 2024 года і будзе прысвечана тэме братэрства.

18 кастрычніка 2023, 14:56