Святы Пасад прыняў групу святароў, вызваленых з турмы ў Нікарагуа
Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы пацвердзіў, што Святы Пасад пагадзіўся прыняць дванаццаць святароў, якія былі вызвалены з турмы ў Нікарагуа.
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Магу пацвердзіць, што Святы Пасад атрымаў просьбу прыняць дванаццаць святароў з Нікарагуа, якія нядаўна былі вызвалены з турмы. Святы Пасад пагадзіўся”, - заявіў Матэа Бруні.
Святары вылецелі ў Рым самалётам. “Сёння днём іх сустрэне супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыята, яны будуць размешчаны ў некаторых структурах Рымскай дыяцэзіі”, - дадаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду 19 кастрычніка 2023 года, адказваючы на пытанні журналістаў.
20 кастрычніка 2023, 08:59