Дзяржсакратар наведаў Ватыканскую школу бібліятэканоміі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
“Кампетэнтнасць – гэта самая важная візітная картка” Ватыканскай школы бібліятэканоміі, - сказаў Дзяржсакратар, падкрэсліваючы, што дзейнасць гэта ўстановы ажыццяўляецца дзякуючы Ватыканскай апостальскай бібліятэцы, якая расчыняе свае дзверы як “фармацыйная майстэрня”, дзелячыся багаццем сваіх ведаў і ўнікальным досведам.
Новыя памяшканні Школы былі ўрачыста адкрыты 26 лістапада 2023 года ў адным у ватыканскіх палацаў на рымскай вуліцы Канчыліяцыёнэ. З гэтай падзеі пачалося святкаванне 90-годдзе ўстановы, заснаванай у лістападзе 1934 года Піем XI.
Ватыканская школа бібліятэканоміі прапануе фармацыйны праграму, разлічаны на два гады і адрасаваную людзям, якія маюць вышэйшую адукацыю. На кожны курс набіраецца трыццаць студэнтаў. Кардынал Паралін прывітаўся з кожным навучэнцам, а таксама з кіраўніцтвам і выкладчыкамі ўстановы.
Іерарх заўважыў, што на працягу 90 гадоў Ватыканская школа бібліятэканоміі падрыхтавала вялікую колькасць спецыялістаў, як прадстаўнікоў духавенства, так і свецкіх вернікаў. Гаворка ідзе пра работнікаў вялікіх і малых бібліятэк, выкладчыкаў бібліятэчнай справы і гісторыка-філалагічных дысцыплін, спецыялістаў у каталізацызацыі і бібліяграфіі.
Кардынал Паралін адзначыў, што структура імкнецца адпавядаць самым высокім стандартам у сферы падрыхтоўкі спецыялістаў у бібліятэчнай справе і імкнецца да шырокага міжнароднага прызнання, не адмаўляючыся ад “сваіх тэхнічных, культурных і духоўных асноў”, а ў гэтых намаганнях яе актыўна падтрымлівае Дзяржсакратарыят.