У Тайландзе праходзіць будысцка-хрысціянскі форум
Марыя Валодзіна – Vatican News
У Сёмым будысцка-хрысціянскім калоквіуме на тэму Дыялог каруны і агапэ для вылячэння параненага чалавецтва і зямлі прымуць удзел будысты і хрысціяне з такіх краін, як Вялікабрытанія, Ганконг, Індыя, Камбоджа, Малайзія, Манголія, М'янма, Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Шры-Ланка і Японія.
Мэта мерапрыемства – пацвердзіць сяброўства і паразуменне, пабудаваныя на аснове дыялогу з будысцкімі партнёрамі. Яго ўдзельнікі таксама вызначаць агульныя шляхі па вылячэнні ран чалавецтва і планеты.
Форум распачнецца з цырымоніі адкрыцця, падчас якой з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звернуцца мясцовыя ўлады і прадстаўнікі іншых рэлігій. Пасля гэтага адбудзецца цырымонія пасадкі дрэў, якая сімвалізуе прыхільнасць клопату аб планеце.