Сустрэча з будыстамі ў Ватыкане. Архіўнае фота Сустрэча з будыстамі ў Ватыкане. Архіўнае фота  (Vatican Media)

У Тайландзе праходзіць будысцка-хрысціянскі форум

13-16 лістапада 2023 года ў сталіцы Тайланда праходзіць Сёмы будысцка-хрысціянскі калоквіум, арганізаваны Дыкастэрыяй па міжрэлігійным дыялогу, Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Тайланда і Бангкокскім універсітэтам.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У Сёмым будысцка-хрысціянскім калоквіуме на тэму Дыялог каруны і агапэ для вылячэння параненага чалавецтва і зямлі прымуць удзел будысты і хрысціяне з такіх краін, як Вялікабрытанія, Ганконг, Індыя, Камбоджа, Малайзія, Манголія, М'янма, Паўднёвая Карэя, Сінгапур, Тайвань, Тайланд, Шры-Ланка і Японія.

Мэта мерапрыемства – пацвердзіць сяброўства і паразуменне, пабудаваныя на аснове дыялогу з будысцкімі партнёрамі. Яго ўдзельнікі таксама вызначаць агульныя шляхі па вылячэнні ран чалавецтва і планеты.

Форум распачнецца з цырымоніі адкрыцця, падчас якой з прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў звернуцца мясцовыя ўлады і прадстаўнікі іншых рэлігій. Пасля гэтага адбудзецца цырымонія пасадкі дрэў, якая сімвалізуе прыхільнасць клопату аб планеце.

13 лістапада 2023, 12:07