Падчас ватыканскага працэсу Падчас ватыканскага працэсу 

Кардынал Паралін: пераследаваць і караць усе злачынствы

Напрыканцы 84-га слухання ў судовым працэсе па кіраванні фондамі Святога Пасада быў зачытаны ліст Дзяржсакратара Яго Святасці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Працягваючы пазіцыю, ужо занятую Дзяржсакратарыятам, я пацвярджаю просьбу пераследаваць і караць усе злачынствы, у якіх Дзяржсакратарыят лічыцца пацярпелым бокам”, - напісаў кардынал П'етра Паралін.

У спецыяльным лісце іерарх упершыню ўмяшаўся ў бягучы судовы працэс, які падыходзіць да канца праз два з паловай гады, а вердыкт чакаецца ў бліжэйшыя дні. Яго прачытаў намеснік прамотара справядлівасці Джанлука Перонэ ў шматфункцыянальнай зале Ватыканскіх музеяў.

Ліст датаваны 6 лістапада 2023 года і накіраваны ў Бюро прамотара справядлівасці, які ў свецкай юрыдычнай сістэме адпавядае функцыі пракурора, 11 лістапада стаў адказам на запыт Бюро адносна адсутнасці скаргі з Дзяржаўнага сакратарыята і, такім чынам, пацвярджэння жадання працягваць разбіральніцтва.
 

13 снежня 2023, 09:37