Пантыфік ухваліў дэкрэты Дыкастэрыі па справах кананізацыі
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Гаворка ідзе пра прызнанне цудаў, які адбыліся ў выніку малітвы праз заступніцтва мексіканскага законніка Мойзэса Ліра Серафіна (1893-1950) з кангрэгацыі Місіянераў Святога Духа, заснавальніка кангрэгацыі Місіянерак Любові Беззаганнай Марыі, і іспанскай законніцы Анны ад Езуса (1545-1621, свецкае імя Анна дэ Лабэра-і-Торэс) з ордэна Кармелітак Босых.
Іншыя тры дэкрэты тычацца прызнання мучаніцтва: італьянскага дыяцэзіяльнага святара, ксяндза Джузэпэ Росі (1912-1945); групы місіянераў, забітых у 1964 годзе ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга: італьянскіх законнікаў, ксяндзоў Луіджы Карара і Джавані Дзідона, з Пабожнага таварыства святога Францішка Ксаверыя для замежных місій, брата Віторыа Фачына, італьянца, з гэтай жа манаскай супольнасці, і дыяцэзіяльнага святара з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, ксяндза Альбэра Жубера; а таксама Яна Хаўліка (1928-1965), славацкага семінарыста з Таварыства Місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля.
Дэкрэты аб гераічнасці цнотаў тычацца італьянскага законніка Альберта Берэта (1916-2001, свецкае імя Энрыка) з ордэна Меншых Братоў Капуцынаў; Эрнэста Гульельма Кафіньё Убіка (1899-1991) з Гватэмалы, свецкага верніка і бацькі; а таксама Франчэскі Ланчэлоці (1917-2008) з Італіі, свецкай верніцы і маці.