У Ватыкане абвешчаны прысуды ў справе аб фінансавых злоўжываннях
Аляксандр Панчанка - Vatican News
Былы субстытут Дзяржаўнага сакратарыяту і былы прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі быў прызнаны вінаватым у растраце сродкаў Святога Пасада. Яго адвакат заявіў аб намеры падаць апеляцыю. Прысуд абвясціў 16 снежня 2023 года старшыня ватыканскага суда Джузэпэ Піньятонэ.
Абвінавачанымі ў працэсе аб фінансавых злоўжываннях, які працягваўся з сакавіка 2021 года і ўключаў 86 судовых пасяджэнняў, праходзілі яшчэ дзевяць чалавек.
Рэнэ Брульхарту і Тамаза дзі Руца, адпаведна былому старшыні і былому дырэктару Бюро фінансавай інфармацыі, быў прысуджаны штраф у памеры 1750 еўра. Былы супрацоўнік Дзяржсакратара, ксёндз Маўра Карліна, быў прызнаны невінаватым. Менеджар Чэчылія Маронга была асуджана да трох гадоў і дзевяці месяцаў зняволення і да часовага пазбаўлення права займаць дзяржаўныя пасады.
Іншыя абвінавачаныя атрымалі турэмныя срокі, штрафы і пажыццёвую забарону займаць дзяржаўныя пасады. Энрыка Краса, былы фінансавы дарадчык Дзяржсакратарыяту быў асуджаны да сямі гадоў зняволення; фінансіст Рафаэле Мінчонэ – да пяці гадоў і шасці месяцаў зняволення; былы супрацоўнік Дзяржаўнага сакратарыяту Фабрыцыа Тырабасі – да сямі гадоў зняволення; адвакат Нікола Сквілачэ быў асуджаны да аднаго года і дзесяці месяцаў зняволення з адтэрміноўкай на пяць гадоў; брокер Джанлуіджы Торцы – да шасці гадоў зняволення. Кампаніі Logsic Humanitarne Dejavnosti быў прысуджаны штраф у памеры 40 тысяч еўра.